24.03.26
Вясну сустракаем, птушак заклікаем

   На занятку па выяўленчай дзейнасці (канструяванне) "Вясну сустракаем, птушак заклікаем" выхаванцы сярэдняй групы "А" канструявалі птушак. Па народным календары 22 сакавіка - свята "Саракі". Нашы продкі верылі, што менавіта ў гэты дзень з выраю вяртаюцца сорак першых птушак, а на сваіх крылах яны нясуць сапраўднае цяпло. У працэсе вырабу птушак дзеці замацоўвалі ўменне выразаць па контуру, пазнаеміліся са спосабам складання паперы "гармонікам". А на прагулцы з задавальненнем размясцілі сваіх птушак на кусце бэзу.